К-р № 1 “ Адзінкі фізічных велічынь. Вымеральныя прыборы. Вымярэнне даўжынь і плошчаў” Малюнак 1

В-1
- Якая адзінка з’яўляецца асноўнай у сістэме СІ для вымярэння даўжынь і памераў цел?
- Вызначце ніжнюю tн і верхнюю tв мяжу вымярэння тэрмометра, паказанага на малюнку 1.
- Сцяна мае плошчу S=50 м2, а яе даўжыня L= 0,010 км. Вызначце вышыню H сцяны .
- Размясціце ў парадку нарастання наступныя плошчы: S1 =5 дм2 ,S2 =44 см2, S3 =0,0125 м2.
- Якой з прылад, паказаных на малюнку 2 можна найбольш дакладна вымераць аб’ём? Адказ растлумачце. Вызначце цану дзялення С і аб’ём V вадкасці, налітай ў кожную мензурку. Малюнак 2. .

К-р № 1 “ Адзінкі фізічных велічынь. Вымеральныя прыборы. Вымярэнне даўжынь і плошчаў” Малюнак 1

B-2
- Якая адзінка з’яўляецца асноўнай у сістэме СІ для вымярэння прамежкаў часу?
- Вызначце ніжнюю tн і верхнюю tв мяжу вымярэння тэрмометра, паказанага на малюнку 1.
- Рэкламны плакат маае плошчу S=49 м2, а яго даўжыня а= 0,007 км. Вызначце шырыню плаката в .
- Размясціце ў парадку нарастання наступныя плошчы: S1 =300 см2 ,S2 =4,9 дм2, S3 =0,020 м2.
- Якой з прылад, паказаных на малюнку 2 можна найбольш дакладна вымераць аб’ём? Адказ растлумачце. Вызначце цану дзялення С і аб’ём V вадкасці, налітай ў кожную мензурку. Малюнак 2. .

К-р №2 «Асноўныя паняцці МКТ будовы рэчыва. Маса рэчыва.Шчыльнасць рэчыва.”
В-1
- Выразіце 0,34 кг у грамах, міліграмах.
- У якім стане рэчыва, вадкім ці газападобным, дыфузія будзе адбывацца хутчэй пры аднолькавай тэмпературы? Чаму?
- Два шары з розных рэчываў маюць адну і тую ж масу. Шчыльнасць першага рэчыва ρ=400 кг/ м3, а другога ρ= 0,4 г/см3. Параўнайце аб’ёмы шароў.
- Вызначце масу стальнога бруска аб’ёмам V=30 см3. Шчыльнасць сталі ρ=7800 кг/ м3.
- Брусок мае памеры a=0,5 см, b=2,0 см, c =1 дм. Маса бруска m =78 г. З якога рэчыва выраблены брусок?
К-р №2 «Асноўныя паняцці МКТ будовы рэчыва. Маса рэчыва.Шчыльнасць рэчыва.”
В-2
- Выразіце 3 750 000 мг у кілаграмах, у тонах.
- У якім выпадку дыфузія ў вадкасці будзе адбывацца больш павольна: пры высокай або нізкай тэмпературы? Чаму?
- Два шары з розных рэчываў маюць адзін і той жа аб’ём. Шчыльнасць першага рэчыва ρ1=800 кг/ м3, а другога ρ2= 0,8 г/см3. Параўнайце масы шароў.
- Вызначце аб’ём кавалка лёду масай m =540г, калі шчыльнасць лёду роўна ρ=900 кг/ м3.
- Брусок мае памеры a =10 см, b =0,5 см, c =2 дм. Маса бруска m =270 г. З якога рэчыва выраблены брусок?